Яўген Ліпковіч: Апазіцыя занадта сур’ёзная


Вядомы блогер распавёў, чаму крэатыўнасць у палітыцы часта важнейшая за гучныя патрыятычныя лозунгі.

“На жаль, лідары нашае апазіцыі занадта сур’ёзныя ў сваім намеры “абараніць краіну”. То бок, іхнае ўяўленне пра гэта – толькі вось парваць на грудзях кашулю ды ісці з адкрытым забралам на кулямёты. Вось яны цяпер з адкрытым забралам – за тэрыторыяй нашай краіны. Палітыка любіць крэатыў. Я лічу, што тое, што мы пабачылі ў Маскве, падштурхне нас да новых лозунгаў. Я ўпэўнены, што ў нас хапае таленавітых людзей, якія могуць выдаць не горш, чым гэта было там”, – кажа спадар Ліпковіч.

Што праўда, расейскіх пратэстоўцаў не хапаюць невядомыя людзі – і яны не атрымліваюць пасля гэтага 15 дзён арышту, як гэта адбываецца ў Беларусі. Аднак, як паказалі і летнія маўклівыя пратэсты, каб актывізаваць людзей, мала проста гукнуць “Жыве Беларусь!”. На жаль, ідэі арганізатараў “Рэвалюцыі праз сацыяльную сетку” скончыліся на апладысментах. Улады ж выказаліся нашмат больш выразным “крэатывам”: невядомыя ў цывільным аказаліся эфектыўным “know how” супраць кожнага віду пратэстаў.

belsat.eu

Стужка навінаў