Гераіні календара чакаюць адказу ад Лукашэнкі


Прыхільніцы незарэгістраванага моладзевага руху “Маладая Беларусь” сфатаграфаваліся для календара, у якім задаюць пытанні кіраўніку краіны.
У календары шэсць аркушаў – адзін на кожныя два месяцы. Пытанні датычаць смяротнага пакарання, рэгістрацыі апазіцыйных партыяў і арганізацыяў, зніклых апанентаў уладаў, свабоды слова, абяцанага заробку на 500 долараў, палітвязняў. Актывісткі адзначаюць, што гэтыя праблемы цікавяць усё беларускае грамадства. Каляндар яны даслалі поштаю Аляксандру Лукашэнку і цяпер чакаюць адказаў.
belsat.eu
Стужка навінаў