«Белсат». Змена назвы спадарожніка і павялічэнне эфірнага часу


Змянілася назва аднаго з двух спадарожнікаў, праз які ідзе трансляцыя «Белсату». Ранейшую назву «Сірыюс» змянілі на «Астра 4А». Параметры застаюцца без зменаў.

ПАЗІЦЫЯ 5° E, ЧАСТАТА 12 380 МГЦ, ПАЛЯРЫЗАЦЫЯ H

Дадаткова інфармуем, што «Белсат» неўзабаве будзе дасяжны толькі праз спадарожнік «Астра 4А» (ранейшая назва «Сірыюс»).

Просім нашых гледачоў, якія глядзяць нас праз спадарожнік «Астра 1KR» падрыхтавацца да перанакіравання спадарожнікавай антэны на «Астра 4А».

«Белсат» паведаміць пра дакладны тэрмін завяршэння трансляцыі праз «Астра 1KR».

Адначасова інфармуем пра павялічэнне часу трансляцыі. Глядзіце «Белсат» на выходных ад 7.00 да 23.00 і з панядзелка да пятніцы ў перыяды 7.00–12.00 і 17.00–23.00.

Стужка навінаў