Анатоль Лябедзька: Перамены вісяць у паветры


У 2012 г. палітык больш за ўсё чакае пераменаў, якія, паводле яго, “вісяць у паветры”.

“Яны не прыйдуць самі, сюды не прыедзе брыгада будаўнікоў “светлай будучыні” ні з Польшчы, ні з Літвы, ні са Славеніі. Гэта мусяць зрабіць грамадзяне Беларусі. Улады нагамі топчуцца па годнасці людзей – гэта самая вялікая матывацыя, каб людзі паўсталі з каленяў”, – мяркуе старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька.

АГП пераносіць у 2012 г. сваю антыкрызісную праграму і праграму “Мільён новых працоўных месцаў” – і будзе дабівацца павелічэння “тых 20–25 %, якія традыцыйна падтрымліваюць палітычную апазіцыю”. “Такі шанец ёсць, і мы мусім яго выкарыстаць”, – падкрэсліў Лябедзька.

Пажаданне беларусам ў 2012 г. лідар Аб’яднанай грамадзянскай партыі сфармуляваў словамі з песні гурта “Ляпіс Трубяцкой”: “Хлеба і волі”. Паводле Лябедзькі, беларусам бракуе свабоды і дабрабыту.

belsat.eu

Стужка навінаў