Машынабудаўнічая галіна спыніць працу на некалькі дзён


Шэраг буйных беларускіх прамысловых прадпрыемстваў пойдуць на “навагоднія вакацыі”.

Паводле папярэдняй інфармацыі, з 31 снежня да 9 студзеня не будзе працаваць “Амкадор”, з 29 снежня да 4 студзеня – Менскі маторны завод, з 31 снежня да 9 студзеня – Менскі аўтамабільны завод, з 30 снежня да 2 студзеня – Менскі трактарны завод, з 31 снежня да 2 студзеня – БелАЗ, з 31 снежня да 9 студзеня – Менскі завод колавых цягачоў, з 30 снежня да 2 студзеня – “Атлант”.

Раней віцэ-прэм’ер Анатоль Калінін заявіў, што дадатковых выходных на Новы год у Беларусі не будзе з-за складанай сітуацыі ў эканоміцы. “Мы абмяркоўвалі гэтую тэму ва ўрадзе дастаткова бурна. Прынялі рашэнне, што эканамічны стан, які склаўся ў нашай краіне, не дазваляе нам адпачываць пяць і больш дзён”, – сказаў ён.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары