Някляеў: Мінулы год – гэта страты і нескарыстаныя магчымасці


Вынікі 2011 г. падсумоўвае лідар грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду!”, паэт Уладзімір Някляеў.

“Мінулы год – гэта страты, як дзяржаўныя, так і для кожнага з нас. Гэта год нескарыстаных магчымасцяў, і, самае істотнае, гэта год, які заклаў вельмі небяспечныя перспектывы. Прынятымі рашэннямі – палітычнымі найперш, і тым, што пачало ажыццяўляцца ў эканоміцы. А пачало ажыццяўляцца тое, што і чакалася: распродаж нацыянальнай маёмасці”, – мяркуе экс-кандыдат на прэзідэнцкую пасаду.

“Людзям абрыдла тая ўлада, якая прыйшла кіраваць працэсамі і ў Казахстане, і ў Расеі, і ў Беларусі – таму адбываецца тое, што адбываецца. Чакаць, што гэтая праблема вырашыцца лёгка, не даводзіцца”, – заявіў Някляеў. Паводле палітыка, беларусаў чакае чарговы абвал нацыянальнай валюты, бо ўладамі не зроблена “ніякіх захадаў дзеля эканамічных рэформаў”.

“Але ёсць спадзяванне на тое, што ў асабістым жыцці кожнага з нас будуць здарацца святы, будуць нейкія, хоць маленькія, поспехі. І гэта будзе перакрываць той негатыўны агульны фон, які, на жаль, у нас не ззаду, як запэўнівае прапаганда і кіраўнік краіны, а наперадзе”, – дадаў палітык.

belsat.eu

Стужка навінаў