Алесю Бяляцкаму далі 10 хвілінаў на развітанне з бацькам


Сёння а 8-й гадзіне раніцы зняволены праваабаронца Алесь Бяляцкі змог развітацца з бацькам, які памёр 24 снежня. Развітанне адбылося ў менскім моргу на Даўгінаўскім тракце, паведамляе сайт праваабарончага цэнтру “Вясна”.

Праваабаронцу прывезлі з Жодзінскага СІЗА пад узмоцненаю аховаю і з аўтамабілямі суправаджэння. Пра беспрэцэдэнтныя захады бяспекі пры развітанні сведчыць і той факт, што тэрыторыя моргу была ачэпленая і старонніх асобаў на развітанне не дапусцілі.

Алесю Бяляцкаму дазволілі пабыць з бацькам каля дзесяці хвілінаў. Ён памаліўся ля труны і сказаў некалькі словаў сваім блізкім. Адразу пасля гэтага яго канваявалі назад у Жодзіна, а ахова з тэрыторыі моргу была знятая.

belsat.eu

Стужка навінаў