Апытанне: вынікі года


2011 год запомніцца нам тэрактам у менскім метро, у выніку якога загінулі 15 чалавек, і сумневамі ў вінаватасці абвінавачаных Кавалёва і Канавалава, рэпрэсіямі сярод палітычных апанентаў, «маўклівымі пратэстамі» і больш як 100 % інфляцыі.

«Белсат» запытаў у мінакоў, якім быў 2011 год для іх і якія ўспаміны пакінуў.

«Ну як бы ніякіх такіх асаблівых падзеяў не было, усё ўдала, як бы роўны такі, адносна спакойны год», – заявіла адна з удзельніц апытання.

«З падзеяў у краіне – тэракт… І павялічэнне коштаў, непадымных ужо, можна сказаць», – кажа пажылая жанчына.

«Напэўна, цёплаю вясной і сухою восенню. Настолькі былі загружаныя працаю, што за падзеямі ў краіне цяжка было прасачыць», – кажа чарговая рэспандэнтка.

«Здаецца, усё нармальна было. Каб штосьці дрэннае здарылася, дык запомнілі б, а так – усё добра», – кажа іншы ўдзельнік.

«Ой, мне падаецца, шмат чаго, толькі надвор’е дрэннае. З падзеяў у краіне? Шчыра кажучы, нават не ведаю такога, нічога такога асаблівага не было, па-мойму», – кажа студэнтка.

«Не зусім удалым напрыканцы быў. Выбары вось у Расеі – мы вельмі заўзелі за тое, як яны праходзяць, а ў нас малайчына Лукашэнка, а мы з ім жывем», – кажа пажылая жанчына.

«Бязладдзем запомніўся. Нічога добрага – заробку няма, а цэны растуць. І ўсё, што казалі ў навінах учора, – усё гэта хлусня», – кажа пажылая пара.

belsat.eu
https://youtu.be/91HfhbeCYMo

Глядзі таксама
Каментары