Емен: улада памянялася, пратэсты працягваюцца


Дэманстранты патрабуюць прыцягнуць да адказнасці былога дыктатара Алі Абдулу Салеха.

Больш за 100 000 чалавек сабралі антыўрадавыя дэманстрацыі ў сталіцы Емену ды ў паўднёвых правінцыях краіны. Мітынгоўцы пратэставалі супраць смяротных выпадкаў, што адбыліся напярэдадні падчас сутычак апазіцыі ды вайскоўцаў. Загінулі 13 чалавек, яшчэ 200 былі параненыя.

Дэманстранты сабраліся ў нядзелю каля рэзідэнцыі дзейнага віцэ-прэзідэнта Абда ар-Раба аль-Хадзі, а потым скіраваліся на плошчу Таг’ір. Яны скандавалі лозунгі, патрабуючы тлумачэнняў – чаму стралялі ў мірных пратэстоўцаў. Людзі жадаюць, каб прыцягнулі да адказнасці вайскоўцаў, лаяльных Салеху, што здзейснілі напад.

Дэманстрацыя была разагнаная стрэламі ў паветра, пра пацярпелых не паведамляюць.

Цяпер краінаю кіруе часовы ўрад, які ачольвае Абд ар-Раб аль-Хадзі. Алі Абдула Салех пагадзіўся перадаць уладу пасля месяца беспарадкаў і сутыкненняў апазіцыі з сіламі, лаяльнымі тагачаснаму прэзідэнту.

belsat.eu

Стужка навінаў