Істэрыя ў Паўночнай Карэі працягваецца


Слязьмі ў звязку са смерцю Кім Чэн Іра заліваюцца не толькі дарослыя, але і дзеці. Яны ў глыбокай жалобе па «дарагім бацьку».

Групы малых дзяцей прыводзяць пакланяцца партрэту нябожчыка на плошчы ў Пхеньяне, заахвочваючы іх плакаць уголас і называць Кім Чэн Іра «наш бацька» і «наш генерал».

Цырымонія аплаквання прайшла і ў Рэвалюцыйнай школе Манг’юнгдэ. Гэта элітная адукацыйная ўстанова для дзяцей высокапастаўленых чыноўнікаў і былых рэвалюцыйных змагароў. Студэнты носяць ваенную форму цягам усіх адзінаццаці гадоў вучобы ў школе.

Кім Чэн Ір памёр 17 снежня ад сардэчнага прыступу ў сваім любімым цягніку, на якім ён падарожнічаў па краіне. Пахаваць яго плануюць 28 снежня.

belsat.eu

Стужка навінаў