Юрый Чавусаў у «Гарачым каментары»


Адно толькі прызнанне, што ў далёкай перспектыве Беларусь можа быць сябрам Еўразвязу, дапамагла б Еўропе вырашыць беларускую праблему, лічыць палітолаг.

Прычынамі пагаршэння дачыненняў паміж Захадам і Беларуссю палітолаг Юрый Чавусаў называе парушэнні правоў чалавека і адыход ад дэмакратычных стандартаў у нашай краіне. З свайго боку, беларускі рэжым шукае болевых кропак Еўразвязу, каб дамагчыся скасавання санкцыяў або проста адпомсціць за іх увядзенне. Раней такімі датклівымі кропкамі была сітуацыя з Саюзам палякаў. Цяпер гэта малы памежны рух і стварэнне перашкодаў для пашырэння польскай амбасады ў Менску.

Яшчэ адным адказам на санкцыі стала інтэграцыя Беларусі ў Еўразійскі саюз. Гэта “стала выклікам 2011 г., у тым ліку для Еўразвязу і Польшчы: які рэжым яны хочуць бачыць на сваёй усходняй мяжы – суверэнную дэспатыю ці расейскую правінцыю, кантраляваную мясцовым губернатарам”, – кажа палітолаг.

Паводле Юрыя Чавусава, дзеля развязання беларускай праблемы не існуе простых рашэнняў. Ён лічыць, што палітыка санкцыяў сябе вычарпала, на змену ёй мае прыйсці дыялог, чалавечыя кантакты. “Адно толькі прызнанне, што ў далёкай перспектыве Беларусь можа быць сябрам Еўразвязу, змяніла б сітуацыю ў асяродку беларускай эліты”, – гаворыць эксперт.

belsat.eu

Стужка навінаў