«Супраць плыні»


Гэтак называецца прэзентаваная ў Менску кніга Аляксандра Тамковіча, героі якой – асуджаныя ўдзельнікі Плошчы-2010. Кніга з’явілася на свет пры падтрыманні праваабарончага цэнтру «Вясна».

Героі кнігі – удзельнікі Плошчы-2010, асуджаныя паводле крымінальных абвінавачанняў, частка якіх дагэтуль застаецца за кратамі, частка – ужо на волі. «Падзеі 19 снежня 2010 года настолькі значна ўскалыхнулі грамадства, што дагэтуль усе міфы пра так званую беларускую памяркоўнасць і стабільнасць, якія мы чуем апошнія 17 гадоў, не больш як спроба выдаць асабістыя мары за сапраўдную рэчаіснасць. Кніга менавіта пра гэта і пра тых, хто адважыўся пайсці супраць плыні», – гаворыцца ў анатацыі выдання.

«Мы ведаем, што мы – беларусы, мы бачылі шмат гераізму, мы гэта рабілі, – гаворыць былы палітвязень Аляксандр Атрошчанкаў. – Перад намі прыклад тых людзей, хто цяпер за кратамі, ім цяпер значна цяжэй, чым было нам. Значна цяжэй, чым нам, было нашым сваякам, нашым сёстрам, нашым сябрам. Тое, што сёння перажываюць Марына Адамовіч, Ірына Халіп, Вольга Бандарэнка, Наста Палажанка, – гэта вельмі цяжка. Таму хачу падзякаваць Аляксандру Тамковічу – той гераізм, які праявіла наша краіна, наш народ, ён упісаў у гісторыю Беларусі».

belsat.eu

Стужка навінаў