Расстрэл пратэстоўцаў у Жанґаўэзене


У інтэрнэце з’явілася аматарскае відэа, знятае мабільным тэлефонам з акна дому.

На першых кадрах невядомыя кідаюць камяні ў бок паліцыі, якую адразу не бачна. На 34 секундзе распачынаецца страляніна, некаторыя з пратэстоўцаў падаюць і не падымаюцца. Людзі ўцякаюць.

Паліцыянты падбягаюць да параненых і жорстка збіваюць іх дубінкамі.

Выдатна бачна, што людзі не ўзброеныя, некаторыя толькі кідаюць камяні.

belsat.eu

Стужка навінаў