Старшыня КДБ Зайцаў: Актывісткі «Femen» усё прыдумалі


https://youtu.be/GXa7eqXjAwo
Інцыдэнт з актывісткамі ўкраінскай арганізацыі «Femen» ёсць найгрубейшаю правакацыяй, заявіў старшыня КДБ Беларусі Вадзім Зайцаў, адказваючы на пытанні журналістаў 21 снежня ў парламенце.

«Развіваецца найгрубейшая правакацыя, характар і мэты якой трэба будзе вызначыць», – заявіў ён. Зайцаў адзначыў, што ягоныя людзі актывістак руху «не чапалі, як бы гэтага камусьці ні хацелася». Паводле кіраўніка КДБ, яны могуць казаць што захочуць, гэта «іхныя выдумкі».

Увесь учорашні дзень прадстаўнікі КДБ адмаўляліся каментаваць сітуацыю з затрыманнем украінак.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары