Задай пытанне вядоўцу БТ


Першым на пытанні інтэрнаўтаў адкажа вядоўца «Панарамы» на тэлеканале «Беларусь 1» Дзмітрый Бачкоў, які “ставіцца да навінаў як да працы” і “паважае аб’ектыўнасць”.

З 22 снежня інтэрнаўты змогуць задаць пытанне вядоўцам на сайце Белтэлерадыёкампаніі www.tvr.by.

Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі. Там патлумачылі, што інтэрактыўныя сустрэчы вядоўцаў і тэлегледачоў мусяць «пашырыць магчымасці аператыўнай зваротнай сувязі з аўдыторыяй і спрыяць нефармальным зносінам».

Першым удзельнікам праекту будзе вядоўца «Панарамы» на тэлеканале «Беларусь 1» Дзмітрый Бачкоў, які адкажа на пытанні 22 снежня з 13:00 да 15:00. “Да навінаў стаўлюся выключна як да працы, і ў свеце, дзе ў кожнага ёсць сваё меркаванне, паважаю аб’ектыўнасць”, – паведамляе ён пра сябе на інтэрнэт-старонцы БТ.

Пытанні вядоўцам можна задаць, запоўніўшы спецыяльную форму на партале Белтэлерадыёкампаніі. Плануецца, што ў далейшым такая акцыя будзе праходзіць штотыдзень.

belsat.eu

Стужка навінаў