«У дзень самагубства ён хадзіў на рынак і слухаў музыку…»


https://youtu.be/VYHhYtaMSRo
Пра Андрэя Зайцава, які пайшоў з жыцця пад ціскам КДБ, знімуць фільм.

Вечар памяці сябра руху «Зубр» Андрэя Зайцава правялі 20 снежня ў Гомлі актывісты АГП, мясцовых кааліцыяў АДС і «Наша альтэрнатыва». Дзесяць гадоў таму яго знайшлі ў пятлі. У перадсмяротнай нататцы гомельскі актывіст паведаміў, што ў ягонай смерці вінаватыя працаўнікі КДБ.

Паводле кіраўніка Гомельскай арганізацыі АГП Андрэя Толчына, Зайцаў быў праграмістам, цікавым і адукаваным чалавекам, сапраўдным лідарам: за ім цягнулася моладзь. І прадстаўнікі спецслужбаў гэта добра разумелі.

«У гэты дзень ён быў вясёлы, ён хадзіў на рынак і купляў рэчы, якія спатрэбяцца яму ў далейшым жыцці. Калі чалавек вырашыў пайсці з жыцця, ён гэтага не робіць», – упэўнены Андрэй Толчын. Паводле яго, у дзень самагубства Андрэй Зайцаў збіраўся ехаць у Менск, а адтуль – за мяжу. Квіткі ўжо былі набытыя. Актывіст АГП дапускае, што гэта магло быць і не самагубства…

Паводле сайту Аб’яднанай грамадзянскай партыі, удзельнікі вечара памяці праслухалі аўдыёзапіс тэлефоннай размовы Андрэя з супрацоўнікам КДБ, які шантажаваў і пагражаў маладому чалавеку, ва ўльтыматыўнай форме прапаноўваючы супрацу. У хадзе дыскусіі ўдзельнікі вырашылі зняць фільм пра актывіста, дзе будзе разглядацца праблема ўзаемаадносінаў асобы і рэпрэсіўнай дзяржаўнай машыны.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары