Уладзімір Някляеў у “Гарачым каментары”


Жорсткую расправу з актывісткамі руху “Femen” з Украіны экс-кандыдат на прэзідэнцтва Уладзімір Някляеў пракаментаваў у кантэксце гучнага інтэрв’ю, у якім Аляксандр Лукашэнка з расейскім журналістам Сяргеем Дарэнкам абмяркоўвалі мужчынскія якасці еўрапейскіх лідараў. Паводле Някляева, кіраўнік Беларусі хацеў прадэманстраваць усяму свету свой цвёрды нораў.

Гэтыя падзеі, а таксама разгон акцыі салідарнасці з палітвязнямі 19 снежня ў Менску лідар кампаніі “Гавары праўду!” называе бандытызмам на дзяржаўным узроўні.

Сам ён адзначыў гадавіну Плошчы, прайшоўшы тым маршрутам, якім не ўдалося прайсці летась: ад вул. Нямігі да плошчы Незалежнасці. Каб сілавікі не паспелі зарыентавацца, ён вырашыў зрабіць гэта вельмі рана. “Я прынёс з сабою дакументы, якія мы мелі перадаць тагачаснаму прэм’ер-міністру Сяргею Сідорскаму. Зачытаў маніфест, які павінны былі прыняць на Народным сходзе год таму”.

belsat.eu
https://youtu.be/1NBZAByPL9M

Глядзі таксама
Каментары