Нявесту Статкевіча вітала ўсё начальства калоніі


На 20 снежня прызначаны шлюб Марыны Адамовіч і экс-кандыдата на прэзідэнцтва Мікалая Статкевіча. Будучай жонцы дазволілі спатканне на адны содні.

Марына Адамовіч прыехала ў шклоўскую калонію № 17 (Магілёўская вобласць), дзе ўтрымліваецца Статкевіч, за стырном. Заўтра а 8.00 яна мусіць пакінуць тэрыторыю.

Напярэдадні шлюбу ціск на палітвязня ўзмацніўся. Чапляліся да дробязяў кшталту кепска прышытай біркі на вопратцы. Пасля справакавалі бойку, якая стала падставаю для пераводу экс-кандыдата на месяц у памяшканне камернага тыпу.

Паводле крымінальнай справы аб масавых беспарадках 19 снежня 2010 г. Статкевіч прысуджаны да шасці гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

belsat.eu

Стужка навінаў