Заўтра адбудуцца суды над затрыманымі ўдзельнікамі акцыі 19 снежня


Заўтра адбудуцца суды над затрыманымі ўдзельнікамі акцыі 19 снежня

Гэта прыкладна 40 чалавек, якіх даставілі ў РАУС Маскоўскага раёну Менску.

“На ўсіх склалі пратаколы за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. Вызвалілі толькі траіх няпоўнагадовых. Цяпер людзей вывозяць у цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна”, – распавяла “Белсату” прадстаўніца праваабарончага цэнтру “Вясна” Наста Лойка. Паводле ейнай інфармацыі, працэс над затрыманымі адбудзецца ў судзе Маскоўскага раёну.

Паводле “Вясны”, затрыманых падчас сённяшняй акцыі таксама прывозілі ў РАУС Цэнтральнага раёну. Усяго каля 12 чалавек, усіх іх пасля ўзяцця адбіткаў пальцаў вызвалілі без складання пратаколаў. “Не атрымалася толькі высветліць, ці выйшаў на волю былы палітязень Васіль Парфянкоў”, – кажа Наста Лойка.

З Цэнтральнага РАУСу на волю выйшлі Мікіта Ліхавід і ягоная маці Алена. Жанчыне вельмі дасталася пры затрыманні – ёй пашкодзілі руку, да таго ж моцна стукнулі па галаве.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары