Вацлаў Гавэл у футболцы “Белсату”


19 снежня пайшоў з жыцця былы прэзідэнт Чэхіі Вацлаў Гавэл. Дысідэнт, а пасля палітык і грамадскі дзеяч да канца жыцця выступаў у абарону правоў чалавека. Падтрымліваў ён і прыхільнікаў дэмакратычных зменаў у Беларусі.

Апошні прэзідэнт Чэхаславаччыны і першы – посткамуністычнай Чэхіі, драматург, дысідэнт і рэжысёр Гавэл стаўся для еўрапейцаў не толькі сімвалам Аксамітнай рэвалюцыі, але і прызнаным маральным аўтарытэтам.

У сацыяльнай сетцы FACEBOOK апублікавалі фотаздымкі зробленыя падчас шпацыру першага прэзідэнту Чэхіі з сабакам. На здымках Вацлаў Гавэл апрануты ў футболку з лагатыпам тэлеканалу “Белсат”.

Памяці Вацлава Гавэла “Белсат” паказаў 20 снежня інтэрв’ю запісанае з ім у траўні 2009 г. для праграмы Паўла Мажэйкі “Госць Белсату”.

Паўторы праграмы 21 снежня а 16:20 і а 20:25.

Націсніце тут каб паглядзець праграму “Госць Белсату” з Вацлавам Гавэлам паказаную 15 траўня 2009 г.

Глядзі таксама
Каментары