Апытанне: што адбылося год таму?


19 снежня ў гадавіну пратэстаў супраць фальсіфікацыяў прэзідэнцкіх выбараў, “Белсат” запытаўся ў менчукоў, ці памятаюць яны леташнія падзеі

“Год таму? Гэта перад выбарамі? Ну там былі нейкія хваляванні, але нічога, абышлося. Ну на плошчы Незалежнасці намагаліся дзверы і шкло біць у Доме ўраду… і ўсё на гэтым”, – кажа мужчына сталага веку.

“Людзі памятаюць! Былі выбары, былі маршы, усё было і працягваецца”, – кажа чарговы рэспандэнт.

“Не памятаю. Можа, мітынг які-небудзь быў, хіба апазіцыйны”, – не згаджаецца з папярэднім апытаным студэнт. Салідарная з ім і старэйшая жанчына.

“Выбары былі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Пасля народ выйшаў на Плошчу, каб выказаць сваю пазіцыю, што яны нязгодныя з тым, што адбываецца ў краіне. Я лічу гэта правільна. 19 снежня я хварэў, а так таксама быў бы на Плошчы, вядома. Бо мне не абыякавы лёс краіны”, – кажа малады чалавек.

“Гэта былі прэзідэнцкія выбары, людзі выйшлі на Плошчу, іх усіх пабілі, пазабіралі ў КДБ, у міліцыю. Шмат каго судзілі, і лідары яшчэ застаюцца ў турме. Гэты год для мяне быў пераломным, з 19 снежня мінулага года я пачаў сачыць за навінамі”, – кажа студэнт.

belsat.eu
https://youtu.be/lFGH9XshmRk

Глядзі таксама
Каментары