Плошча на экспарт. Егіпцяне гатовыя прыехаць у Беларусь


https://youtu.be/BL3sqFFYNu4
Пра гэта распавяла паэтка Валярына Кустава, якая разам з егіпецкімі сябрамі была сёлета ў гушчы падзеяў на плошчы Тахрыр.

Валярына Кустава ў праграме “ПраСвет” згадвае, што яна наведала Афрыку з прыватнымі справамі, але разам са сваім сябрам вырашыла паехаць на плошчу Тахрыр у Каіры. Там яна сутыкнулася з “шалёнаю энергетыкаю – як пазітыўнаю, гэтак і негатыўнаю”. Падчас пратэстаў на плошчы ёй разбілі акуляры, якіх паэтка дагэтуль не хоча рамантаваць, на ўспамін пра тыя незвычайныя дні.

Паводле Куставай, самаю моцнаю матывацыяй пакалення, якое нарадзілася і жыло пры Мубараку, была адсутнасць перспектывы. Калі раней моладзь масава выязджала з краіны, дык цяпер усе хочуць застацца – “з фармулёўкаю: каб змагацца”.

Валярына Кустава гаворыць, што егіпцяне абсалютна сур’ёзна прапаноўвалі сваю дапамогу беларусам: “Калі будзе заклік, мы прыедзем, мы вам дапаможам, тысячамі!”

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары