Бяляцкага ўсё ж такі не адпусцілі на спатканне з бацькам


Праваабаронца меўся сустрэцца з 82-гадовым бацькам, які цяпер у цяжкім стане.

Старшыня суда Першамайскага раёну сталіцы Тамара Высоцкая адмовілася перааформіць дакументы на спатканне асуджанага Алеся Бяляцкага з бацькам, паведаміў праваабаронца Валянцін Стэфановіч. Ён дадаў, што суддзя не патлумачыла свайго рашэння.

Раней 19 снежня суд дазволіў спатканне Бяляцкаму, якога трымаюць у следчым ізалятары ў Жодзіне, на падставе хадайніцтва сваякоў і медычных дакументаў, якія пацвярджалі цяжкі стан бацькі Бяляцкага. Жонка Бяляцкага Наталля Пінчук прывезла пісьмовае рашэнне суда ў СІЗА, аднак там заявілі, што выканаць яго не могуць: маўляў, паперы аформленыя неналежным чынам, дый магчымасці канваіраваць Бяляцкага ў Менск няма.

Пасля таго, як стала вядома пра рашэнне суддзі Высоцкай, Наталля Пінчук разам з адвакатам наведалі дэпартамент выканання пакаранняў і пакінулі там заяву з просьбаю паспрыяць, каб Бяляцкі змог пабачыцца з бацькам.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары