Расея: у моры патанула буравая платформа


Падчас моцнага шторму перакулілася і затанула буравая платформа ў Ахоцкім моры. Падчас крушэння на ёй былі 67 чалавек. Ратаўнікам удалося знайсці пакуль толькі 14 працаўнікоў.

Падчас крушэння на платформе не вялася здабыча нафты, расейскі бок запэўнівае, што няма пагрозы экалагічнай катастрофы ў гэтым рэгіёне. Платформу буксавалі два судны, экіпаж гэтых караблёў адразу пасля крушэння спрабаваў уратаваць тых, хто быў на платформе. З 14 чалавек дзве асобы ў цяжкім стане. Паводле ратаўнікоў, з верталёта заўважылі яшчэ чатырох чалавек у моры, аднак яны не падавалі прыкметаў жыцця.

Ратавальнай аперацыі перашкаджае кепскае надвор’е – у гэтым рэгіёне працягваецца моцны шторм.

belsat.eu

Стужка навінаў