Мікіта Красноў: Яны хочуць бюракратыю? Мы ім зладзім бюракратыю!


У Менскі гарвыканкам падалі 500 заяваў на правядзенне мітынгаў – гэта зборы людзей з вялікім пачуццём гумару, аматараў бананаў, мітынг прыхільнікаў стаяння на галаве ды іншыя абсурдныя імпрэзы.

Акцыю ладзяць актывісты кампаніі “Грамадзянін”. Паводле ўдзельніка кампаніі Мікіты Краснова, мэта акцыі – паказаць абсурднасць закону аб неабходнасці атрымліваць дазвол на правядзенне любой масавай акцыі. “Мы лічым гэты закон абсурдным, таму прынеслі абсурдныя заявы. І мы хочам атрымаць ад гарвыканкаму адказ”, – заявіў актывіст.

Другі прадстаўнік кампаніі, Вячаслаў Д’янаў, падкрэсліў, што на кожную з 500 заяваў чыноўнікі мусяць адказаць цягам 10 дзён. “Нашыя заявы складзеныя правільна, мы будзем дамагацца таго, каб нам далі не простую адпіску, а канкрэтны адказ на кожную заяву”, – дадаў актывіст.

belsat.eu

Стужка навінаў