Дарафееў: Я вярнуся ў Беларусь, каб зрабіць новае тэлебачанне


Вядоўца скандальнага выдання ток-шоу “Выбар” на тэлеканале ОНТ кажа, што прывязе з сабою ўсё тое, чаму навучыўся ва Украіне.

Сяргей Дарафееў, звольнены з дзяржаўнага тэлеканалу ОНТ за нязручныя пытанні старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай, пакуль не ведае, як будзе развівацца ягоная кар’ера ва Украіне. Ён кажа, што марыць вярнуцца ў Беларусь, але падзеі апошняга года моцна звязалі яго з другою радзімаю (з Украіны паходзяць ягоныя бацькі). Таму сыходзіць з украінскай журналістыкі Дарафееў не збіраецца: “Магчыма, я буду сумяшчаць Беларусь і Украіну, бо ў Беларусь я вярнуся, я думаю, што гэта адбудзецца, я б вельмі гэтага хацеў”.

У Беларусі, куды апальны тэлевядоўца прывязе новы жыццёвы і прафесійны досвед, ён марыць стварыць новае тэлебачанне: “У нас шмат таленавітых і актыўных людзей. Я часта думаю пра гэты будучы час, і мне хочацца, каб усё было менавіта гэтак”.

Дарафееў не стамляецца гаварыць, што для яго існуе дзве Беларусі: перад і пасля 19 снежня 2010 г. Узгадваючы пра леташнія падзеі пасля прэзідэнцкіх выбараў, ён адзначае, што на Плошчу выйшлі і ягоныя тагачасныя калегі.

belsat.eu

Стужка навінаў