Бэтлеемскі агонь у Горадні


На польска-беларускай мяжы польскія скаўты ўрачыста перадалі святы агонь гарадзенскім сябрам. У Фарным касцёле Горадні кожны можа ўзяць дадому агеньчык міру і пакою.

“Мы ўжо больш за 10 гадоў прывозім гэты агонь у Горадню. Мы бачым, што калі гэты агонь у нас у касцёле, то прыходзіць вельмі шмат людзей: і тыя, хто моцна верыць, і што менш, каталікі і праваслаўныя. Мы бачым, што гэты агонь з’яўляецца гэткім з’яднаўчым для ўсіх людзей. І калі людзі прыносяць святы агонь да сябе дадому, ставяць на стале свечку, тады ў кожнай сям’і пануе дух радасці, дух супакою, дух еднасці”, – кажа пробашч гарадзенскага Фарнага касцёлу Ян Кучынскі.

Свой шлях Бэтлеемскі агонь распачаў у Вене, правандраваў праз гарады Заходняй Еўропы. Пасля Горадні яго чакаюць Ліда, Менск, Віцебск, а далей Масква. Практыка распаўсюджвання святога зніча налічвае ўсяго 25 гадоў, але сталася папулярнаю перадкаляднаю традыцыяй. Бэтлеемскі агонь аб’ядноўвае не толькі жыхароў розных краінаў, але і прадстаўнікоў розных веравызнанняў: святло Бэтлеему трапіць як у каталіцкія, гэтак і ў праваслаўныя святыні Беларусі.

belsat.eu

Стужка навінаў