Стэфановічу павялічылі штраф


53 млн руб. – гэткую суму спрабавала спагнаць падатковая інспекцыя ў судзе Партызанскага раёну сталіцы з праваабаронцы Валянціна Стэфановіча нібыта за ўхіленне ад падаткаў. Суддзя падтрымала абвінаваўчы бок ды прысудзіла намесніку старшыні праваабарончага цэнтру «Вясна» штраф, нават большы, чым прасілі падаткавікі. На 3 млн.

Стэфановіч з выракам не пагаджаецца. Пакараны цвердзіць, што грошы, якія фігуруюць у справе, не ёсць ягоным асабістым прыбыткам ды выдаткоўваліся выключна на праваабарончую дзейнасць. 24 лістапада таксама паводле абвінавачання ў нявыплаце падаткаў у асабліва буйных памерах да чатырох з паловаю гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй прысудзілі старшыню цэнтру «Вясна» Алеся Бяляцкага. Абедзве справы праваабаронцы звязваюць з ціскам спецслужбаў на арганізацыю дзеля спынення яе дзейнасці.

belsat.eu

Стужка навінаў