Замест трансатлантычных авіярэйсаў – транссексуальныя


Створаная нядаўна авіякампанія “P. C. Air” упершыню ўзяла на борт самалёта сцюардаў-трансвестытаў. Яны абслугоўвалі рэйс з Бангкоку ў Суратхані ў чацвер, 15 снежня.

У Тайландзе трансвестытаў і транссексуалаў можна заўважыць нашмат часцей, чымся ў іншых азіяцкіх краінах, бо яны працуюць на папулярных пасадах у розных галінах, асабліва асістэнтамі ў крамах з касметыкаю і парфумаю.

“P. C. Air” не планавала браць на працу трансвестытаў і транссексуалаў, пакуль не прагледзелі анкетаў, запоўненыя ахвотнікамі атрымаць пасаду сцюардэсы: больш за сто падалі прадстаўнікі нетрадыцыйнай сексуальнай арыентацыі.

Як вынік, кампанія набрала 19 жанчын, сем мужчынаў і чатырох трансвестытаў. Навабранцы прайшлі навучанне ў галіне авіяцыйнай бяспекі, абслугоўвання падчас палёту, а таксама засвоілі майстэрства макіяжу.

Авіякампанія плануе пачаць з рэйсаў у Паўднёвую Карэю, Ганконг, Сінгапур і Кітай.

belsat.eu

Стужка навінаў