«Гучная хвіліна» ў падтрыманне беларускіх палітвязняў


14 снежня ўвечары ў Познані (Польшча) адбылася акцыя салідарнасці з палітвязнямі ў Беларусі. У маршы ўзялі ўдзел дзясяткі чалавек.

На пачатку акцыі зачыталі імёны вязняў сумлення і запалілі 12 паходняў, пасля чаго арганізатары нагадалі пра важнасць салідарнасці палякаў з беларусамі, якіх улады пераследуюць за апазіцыйную дзейнасць. Варта зазначыць, што ўдзел у акцыі ўзялі прадстаўнікі розных ідэйных кірункаў.

Пасля мітынгу ўдзельнікі прайшлі адною з галоўных вуліцаў гораду. У канцы акцыі на знак недапушчальнасці пераследу за палітычныя погляды адбылася «гучная хвіліна» (супрацьлегласць хвіліне маўчання), якая была сімвалам таго, што нельга замоўчваць такія праблемы і варта казаць пра гэта гучна і публічна. Таксама ўдзельнікі падпісалі паштоўкі, якія пазней будуць адасланыя палітвязням.

belsat.eu

Стужка навінаў