Крызіс даверу: ружовыя акуляры больш не патрэбныя?


Давер да дзяржаўных медыяў з боку шараговых беларусаў апошнімі гадамі быў не самы высокі. Падчас валютнага крызісу і масавага збяднення беларусаў дзяржаўныя медыі працягвалі «паказваць карцінку» стабільнасці, рэкордных надояў і перавышэння плану. Як гэта адбілася на даверы да дзяржаўных медыях і тэлебачання ў прыватнасці? Журналісты «Белсату» задалі гэтае пытанне жыхарам Менску.

Для часткі беларусаў альтэрнатываю дзяржаўнаму тэлебачанню сталіся інтэрнэт-медыі, бо ў дзяржаўных сродках інфармацыі бракуе альтэрнатыўных пунктаў гледжання. «Аднабаковае паказванне сітуацыі ды падзеяў. Каб судзіць пра нейкія з’явы, патрэбныя рознабаковыя меркаванні», – зазначае адзін з апытаных.

«Па БТ глядзім толькі Лігу чэмпіёнаў, па «ЛАДзе» – Лігу Еўропы ды англійскую Прэм’ер-лігу, а шмат з таго, што паказваюць па нашых каналах, разыходзіцца з рэчаіснасцю. Таму цяжка давяраць», – падзяліўся сваімі думкамі адзін з удзельнікаў апытання. «Мне цяжка сказаць, бо я гляджу пераважна іх [дзяржаўныя тэлеканалы – belsat.eu], давяраю, так», – гаворыць іншая рэспандэнтка.

belsat.eu

Стужка навінаў