Юлію Цімашэнку прынясуць у суд?


Працягваецца судовы працэс над экс-прэм’ерам Украіны.

Нягледзячы на тое, што Цімашэнка ўжо адбывае пакаранне, супраць яе завялі каля 10 новых крымінальных справаў. Акрамя абвінавачанняў у падатковых махінацыях і справы аб газавых кантрактах за Расеяй, за якую палітык ужо атрымала 7 гадоў, суд збіраецца распачаць справу і аб забойстве. Юлію Цімашэнку падазраюць у арганізацыі забойства дэпутата Яўгена Шчэрбаня ў 1996 г.

На сённяшняе паседжанне суда экс-прэм’ер не з’явілася, спаслаўшыся на стан здароўя. Сёння, 13 снежня, суд прыняў рашэнне пра абавязковую прысутнасць Цімашэнкі на заўтрашнім паседжанні.

Паводле адваката Юліі Цімашэнкі Аляксандра Плахтанюка, былая прэм’ерка не можа нават сядзець, не кажучы пра тое, каб прыйсці на суд. Ён не выключае, што яе могуць прынесці на паседжанне на ношах.

Пад будынкам суда працягваюцца сутычкі прыхільнікаў Цімашэнкі з міліцыяй.

“Нашая Юля, з прычыны стану здароўя, не змагла сёння прыняць удзелу ў гэтай ганьбе. Яны пакінулі яе ў СІЗА. Яна ляжыць… Яна не можа самастойна рухацца. Гэтай бандзе (Партыя рэгіёнаў) напляваць на Еўропу! Напляваць на свет! Яны баяцца Юлю і трымцяць ад аднаго ейнага імені!” – кажа чалец партыі “Блок Юліі Цімашэнкі” Аляксандр Турчынаў.

На сённяшняе паседжанне спрабавалі прайсці некалькі дэпутатаў “Блоку Юліі Цімашэнкі”, але байцы спецпадраздзялення “Беркут” не дазволілі. Распачалася бойка, у выніку якой натоўп паспрабаваў сілаю пранікнуць у суд, аднак міліцыя стрымала пратэстоўцаў.

belsat.eu
https://youtu.be/wOL8pZdlICo

Глядзі таксама
Каментары