Выбух і страляніна ў Льежы: трое загінулых


Некалькі чалавек закідалі гранатамі аўтобусны прыпынак у бельгійскім горадзе Льеж. Пасля чаго адкрылі агонь па мінаках.

У выніку нападу прынамсі тры чалавекі загінулі, сярод іх адзін з нападнікаў, і некалькі дзясяткаў былі параненыя. Стан сямі пацярпелых ацэньваецца як цяжкі. Паводле розных крыніцаў, злачынцаў было ад двух да чатырох. Паліцыя пакуль адмаўляецца ад каментароў, паведамляючы толькі пра выяўленне некалькіх “падазроных аб’ектаў” каля прыпынку.

“Былі тры гучныя выбухі на прыпынку, потым страляніна. Яны стралялі ў натоўп, і ўсе беглі ў розныя бакі… Я таксама пачаў уцякаць. Я бачыў прынамсі дзесяць параненых… Тут таксама, бачыце, кроў – проста жах”, – кажа сведка падзеяў.

belsat.eu

Стужка навінаў