След КДБ у справе Яўгена Полудня?


https://youtu.be/OTkZC0J69wc
Прычыны арышту намесніка кіраўніка МУС застаюцца ўсцяж невядомыя. Высокапастаўленага сілавіка затрымалі яшчэ ў пятніцу, аднак афіцыйная інфармацыя пра гэта з’явілася толькі ў панядзелак – пасля таго, як навіну апублікавалі незалежныя медыі. “Можа, цяпер улады самыя не гатовыя сказаць, што ды як. Магчыма, ім самім не ўсё зразумела, можа, яго нават адпусцяць заўтра-паслязаўтра, таму і не кажуць нікому нічога”, – гаворыць Мечыслаў Грыб, генерал-лейтэнант міліцыі.

Учора ў Генеральнай пракуратуры пацвердзілі арышт Яўгена Полудня. Крымінальную справу ў дачыненні намесніка міністра распачалі паводле арт. 424 ч. 3 Крымінальнага кодэксу Беларусі («Злоўжыванне ўладаю або службовымі паўнамоцтвамі»).

Не выключана, што арышт Полудня звязаны з супрацьстаяннем МУС і КДБ. “Гэтае супрацьстаянне было заўсёды – было пры савецкай уладзе, пасля яе, яно ніколі не сыходзіла і не сышло. Але на сённяшні дзень КДБ сур’ёзна ўзмацніла свае пазіцыі праз блізасць да кіраўніка краіны”, – гаворыць Мечыслаў Грыб.

“Я не думаю, што гэта справа ўнутры самога МУС, бо Яўген Полудзень не тая асоба, што сёння магла б весці барацьбу за першую пасаду ў гэтым ведамстве”, – дадаў Мечыслаў Грыб.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары