Мільярдэр Міхаіл Прохараў высоўваецца на прэзідэнта Расеі


Пра гэта бізнесовец заявіў сёння, 12 снежня. Прохараў падкрэслівае, што “не будзе будаваць кампаніі на крытыцы ўладаў”.

Раней мільярдэр планаваў ачоліць партыю “Правое дело”, аднак у выніку канфлікту з уладамі быў выключаны з чальцоў партыі.

“Я прыняў рашэнне: гэта, напэўна, самае сур’ёзнае рашэнне ў маім жыцці. Я іду на прэзідэнцкія выбары. Як вы памятаеце, Крэмль знес мяне і маіх паплечнікаў з “Правого дела”, і мы не здолелі зрабіць таго, што хацелі. Не маю такой звычкі – сыходзіць з свайго шляху. Таму гэтыя два з паловаю месяцы мы не проста сядзелі, мы вельмі ціха і спакойна працавалі ды збудавалі ўсю інфраструктуру, каб сабраць 2 мільёны подпісаў”, – кажа Прохараў.

Бізнесовец не агучыў сваёй выбарчай праграмы – ён абяцае зрабіць гэта пасля рэгістрацыі ў Цэнтрвыбаркаме.

belsat.eu

Стужка навінаў