Намесніка міністра ўнутраных справаў вінавацяць у злоўжыванні ўладаю


У Генеральнай пракуратуры пацвердзілі арышт Яўгена Полудня. Крымінальную справу ў дачыненні намесніка міністра пачалі паводле арт. 424 ч. 3 Крымінальнага кодэксу Беларусі («Злоўжыванне ўладаю або службовымі паўнамоцтвамі»).

Раніцою ў медыях з’явілася неафіцыйная інфармацыя пра арышт начальніка міліцыі грамадскай бяспекі. У МУС і КДБ Беларусі гэтай інфармацыі не каментуюць.

Намеснікам кіраўніка МУС – начальнікам міліцыі грамадскай бяспекі Яўген Полудзень быў прызначаны 4 жніўня 2009 г.

Ён вядомы тым, што прэзентаваў Палаце прадстаўнікоў законапраект аб масавых акцыях. Прынятыя новыя нормы фактычна скіраваныя супраць «маўклівых пратэстаў», акрамя таго арганізатары масавых акцыяў мусяць плаціць праваахоўнікам за падтрыманне парадку. Акрамя таго, Яўген Полудзень апраўдваў дзеянні міліцыі ў Крупках, дзе беспадстаўна арыштавалі больш за дзесяць чалавек, некаторых з іх збілі.

Яўген Полудзень уваходзіць у спіс дзяржаўных чыноўнікаў і сілавікоў, якім забаронена ўязджаць у краіны Еўразвязу ў звязку з датычнасцю да палітычна матываваных рэпрэсіяў у Беларусі.

belsat.eu

Стужка навінаў