На Ніягарскім вадаспадзе – святочная ілюмінацыя


Ніягарскі вадаспад, сёмы прыродны цуд свету, атрымаў святочную падсветку – плынь вады ўначы свеціцца рознымі колерамі.

Проста падсветкаю Ніягарскага вадаспаду мясцовых жыхароў не здзівіць – яе ўключаюць штогод у лістападзе на некалькі месяцаў ды з асабліва ўрачыстых нагодаў. Аднак цяперашняя ілюмінацыя асаблівая – святочная, падкрэсліваюць улады правінцыі Антарыё.

Упершыню Ніягарскі вадаспад атрымаў падсветку ў 1860 г. у гонар прыезду прынца Ўэльскага. Комплекс вадаспадаў на Ніягары аддзяляе амерыканскі штат Нью-Ёрк ад канадскай правінцыі Антарыё. Лічыцца, што найбольш маляўніча падсвечаны вадаспад выглядае з канадскага боку.

belsat.eu

Стужка навінаў