Анатоль Куляшоў: Міліцыя будзе паводзіць сябе карэктна


Міністр унутраных справаў заявіў журналістам, што міліцыя не будзе паддавацца на магчымыя правакацыі ўдзельнікаў сённяшняй акцыі на Кастрычніцкай плошчы, ды будзе паводзіцца карэктна.

“Мы будзем працаваць у межах дзейнага заканадаўства. У мяне сёння няма права не рэагаваць на грубыя парушэнні закону, – заявіў Анатоль Куляшоў. – Безумоўна, мы будзем паводзіць сябе карэктна і не будзем паддавацца на магчымыя правакацыі”.

Сёння на Кастрычніцкай плошчы адбудзецца сустрэча выбарнікаў з апазіцыйнымі кандыдатамі на прэзідэнцкую пасаду. Падчас сваіх перадвыбарчых выступаў на тэлебачанні палітыкі Віталь Рымашэўскі ды Мікалай Статкевіч заклікалі сваіх прыхільнікаў прыйсці на плошчу. За гэта кандыдаты атрымалі папярэджанне ад Генеральнай пракуратуры.

Шэраг апазіцыйных палітыкаў называюць сённяшнюю акцыю “рэпетыцыяй Плошчы” – масавай акцыі, запланаванай на 19 снежня. Нашыя карэспандэнты будуць сачыць за развіццём падзеяў. Глядзіце он-лайн-рэпартаж на старонцы belsat.eu з 17:30.

belsat.eu

Стужка навінаў