Хапун у Пецярбурзе і Хабараўску


Дзясяткі ўдзельнікаў мірных пратэстаў арыштаваныя ў Санкт-Пецярбурзе ды Хабараўску. Расейская паліцыя дзеіць на ўзор беларускіх калегаў – у Пецярбурзе без тлумачэнняў прычынаў мітынгоўцаў хапаюць і валакуць у паліцэйскія аўтобусы. У Хабараўску ва ўдзельнікаў акцыі патрабуюць пашпарт нібыта для праверкі, а потым заводзяць у паліцэйскі транспарт і адвозяць у пастарункі.

У Пецярбурзе ў мітынгу бяруць удзел некалькі тысячаў чалавек. Яны патрабуюць адстаўкі Пуціна і Мядзведзева ды выступаюць супраць падтасоўванняў на выбарах у Дзяржаўную думу. Некаторыя мітынгоўцы маюць з сабою белыя стужкі як сімвал пратэсту. Самы масавы мітынг – у Маскве. Паводле арганізатараў, на Балотнай плошчы сабраліся каля 60 тысячаў чалавек, паліцыя называе лічбу 20–30 тысячаў.

Пратэсты праходзяць таксама ў Барнауле, Ульянаўску, Благавешчанску, Улан-Удэ ды Уладзівастоку.

belsat.eu

Стужка навінаў