Беларускі ўрад вырашыў пакуль не выплочваць Расеі крэдыт


Менск адтэрміноўвае размяшчэнне аблігацыяў у Расеі.

Першы транш рублёвых дзяржаўных аблігацыяў Беларусь перанесла на нявызначаны тэрмін, паведамляюць у беларускім Міністэрстве фінансаў. Паводле эканаміста Ігара Пеліпася, размяшчэнне дзяржаблігацыяў у Расеі гарантуе вяртанне крэдыту, які афіцыйны Менск атрымаў летась.

Папярэдне было вядома, што Менск мае намер размясціць выпуск двухгадовых еўрабондаў у аб’ёме да Br 15 млрд. Размяшчэнне аблігацыяў на расейскім рынку ў 2010–2011 гг. санкцыянаваў прэзідэнт Лукашэнка.

Першы транш на Br 7 млрд меліся размясціць праз расейскую біржу 25 лістапада. Меркавалася, што калі вынік будзе паспяховы, Менск можа да канца года размясціць у Расеі другі транш выпуску, на Br 8 млрд.

“Выглядае на тое, што цяпер грошы патрэбныя ўраду на правядзенне выбараў, таму размяшчэнне аблігацыяў адтэрміноўваюць, – кажа Ігар Пеліпась. – Але вяртаць грошы давядзецца, рэакцыя Расеі сур’ёзная, і дараваць пазыкаў яна болей не будзе”. Эксперт таксама звярнуў увагу на тое, што дзяржаўная пазыка Беларусі складае $ 9,56 млрд, прычым за апошнія дзевяць месяцаў яна павялічылася на 21,1%.

belsat.eu

Стужка навінаў