Юрый Хашчавацкі ў “Гарачым каментары”


Сорам, настальгія, боль і радасць. Савецкі Саюз для кожнага розны, сёння 20 гадавіна падзення вялікай імперыі.

8 снежня 1991 года было падпісанае Белавежскае пагадненне згодна з якім СССР спыніў існаванне. 26 снежня былі распушчаныя саюзныя органы, Беларусь стала незалежнай дзяржавай.

Паводле вядомага рэжысёра, прывід камунізму вяртаецца да нас і ў яшчэ больш агідным выглядзе.

“Вяртаецца ў выглядзе мары аб агульнай справядлівасці. Пры чым справядлівасць такая: кожнаму па бутэльцы гарэлкі і больш ня трэба. Вельмі прыкра, што многія кіраўнікі, у тым ліку і беларускі ўладар – менавіта такой ментальнасці. Негледзячы на тое, што ім самым малага не хапае і жывуць крыху інакш. Нажаль вельмі многія і ў Беларусі толькі так і ўспрымаюць сваё жыццё: абы было ўсё нармальна, абы калбасы хапала, у адваротным выпадку мы б ужо бачылі масавыя пратэсты”. – мяркуе спадар Хашчавацкі.

Нагодаў для грамадскага незадаволення больш, чым дастаткова: несправядлівыя суды, міліцыйная безнаказанасць, малеючая зарплата адначасова з ростам цэнаў. Гэта бачыць кожны. Чаму ж беларусы трываюць усё гэта?

“Пакуль гэта не датычыць чалавека асабіста, ён сядзіць і “хаваецца ў бульбу”. І толькі тады, калі гром ударыў у яго, то ён спрабуе знайсці праўду і спачуванне ў грамадстве. Але трэба разумець, што калі ты ў свой час не дапамог іншаму, то й ты дапамогі не дачакаешся. У беларускім грамадстве, нажаль, няма салідарнасці”. – кажа рэжысёр.

Што датычыць чарговага саюзу з Расеяй, гэтым разам у межах Еўразійскага саюзу, Юрый Хашчавацкі падкрэслівае, што ў выніку больш шчыльнай інтэграцыі, беларусаў будуць лічыць у гэтым саюзе людзмі другога сорту. Як гэта ёсць са шматлікімі працоўнымі эмігрантамі ў Расеі ўжо зараз.

belsat.eu
https://youtu.be/k_6Mcf_HiBA

Глядзі таксама
Каментары