Румас: Беларусь увайшла ў тройку краінаў-рэфарматараў


Але інвестыцыйны патэнцыял краіны, паводле віцэ-прэм’ера, яшчэ не рэалізаваны.

8 снежня ў Менску адбывалася канферэнцыя “Прыватызацыя ў Беларусі 2011–2013: магчымасці для інвеставання”.

Выступаючы на ёй, віцэ-прэм’ер Сяргей Румас адзначыў, што прывабныя ўмовы вядзення бізнесу і прыцягнення інвестыцыяў станоўча ацэньваюць міжнародныя арганізацыі. Ён нагадаў, што Беларусь заняла 69-е месца ў рэйтынгу Сусветнага банку паводле ўмоваў вядзення бізнесу і ўвайшла ў тройку найбольш актыўных краінаў-рэфарматараў. “Як вынік, калі ў 2005 г. было прыцягнута $ 450 млн наўпроставых замежных інвестыцыяў, то ў 2010 г. – $ 5,5 млрд. У 2011 г. рост працягваецца. За дзевяць месяцаў на валавой аснове прыцягнулі каля $ 9 млрд наўпроставых замежных інвестыцыяў. Паводле вынікаў года чакаецца $ 12–13 млрд”, – сказаў Румас.

Разам з тым, паводле віцэ-прэм’ера, інвестыцыйны патэнцыял краіны яшчэ не рэалізаваны. У агульным аб’ёме сусветных замежных інвестыцыяў доля Беларусі складае ўсяго 11 %. Яна таксама мае адзін з самых нізкіх паказчыкаў аб’ёму інвестыцыяў на душу насельніцтва ў параўнанні з іншымі краінамі Усходняй Еўропы – у 2010 г. ён складаў $ 587.

belsat.eu

Стужка навінаў