Прызначаны новы трэнер беларускай футбольнай зборнай


На месца Бэрнда Штанге прыйшоў галоўны трэнер беларускай моладзевай футбольнай зборнай Георгій Кандрацьеў.

Такое рашэнне сёння прыняў выканкам Беларускай федэрацыі футболу.

Разам з гэтым Кандрацьеў будзе працаваць з алімпійскаю камандаю, якая выступіць на Алімпійскіх гульнях 2012 г. у Лондане.

“Праца чакае не лёгкая. Самае важнае для мяне – вас не падвесці. Я заўсёды працаваў шчыра, ніколі ніякіх закулісных гульняў не вёў. У зборную будуць запрашацца найлепшыя гульцы”, – паабяцаў Георгій Кандрацьеў.

У адборы да чэмпіянату свету 2014 г. Беларусь трапіла ў адну групу з Францыяй, Іспаніяй, Фінляндыяй і Грузіяй.

belsat.eu

Стужка навінаў