План прыватызацыі выканалі толькі на 21 %


Сёлета прадалі 38 прадпрыемстваў з запланаваных 180.

Першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэту маёмасці Сяргей Пяткоў паведаміў, што ў адпаведнасці з планам прыватызацыі меркавалася прадаць акцыі 180 адкрытых акцыянерных таварыстваў (ААТ) за агульны кошт 1,3 трлн руб. “Было абвешчана 225 гандляванняў, на якія выставілі 140 ААТ. Паводле іх вынікаў рэалізаваныя акцыі 38 прадпрыемстваў на агульную суму 170 млрд руб. Пераважна прадаваліся прадпрыемствы дрэваапрацоўкі, будаўніцтва, транспарту. Інвестары таксама цікавіліся прадпрыемствамі машынабудавання”, – адзначыў ён. Паводле чыноўніка, 40 прадпрыемстваў не былі дасканала падрыхтаваныя да продажу.

На меркаванне незалежных аналітыкаў, прыватызацыі ў Беларусі замінаюць штучна завышаныя кошты аб’ектаў. “У большасці выпадкаў патэнцыйныя інвестары сутыкаюцца з тым, што балансавы кошт беларускіх кампаніяў раздзьмуты, – сцвярджае інвестыцыйны кансультант і аналітык Міхаіл Бараздзін. – На рынкавы кошт уплываюць чаканні прыбытковасці ад патэнцыйных інвестараў. З улікам цяперашняй сітуацыі ў беларускай эканоміцы ўзровень прыбытковасці зніжаецца, гэта значыць, інвестар атрымае меншы прыбытак. Такім чынам, інвестары гатовыя заплаціць, але значна меншую суму, чым патрабуюць улады Беларусі”.

belsat.eu

Стужка навінаў