Дэжа-вю: Пуцін загаварыў словамі Лукашэнкі


Прэм’ер-міністр Расеі абвінавачвае Дзярждэпартамент ЗША ў арганізацыі апазіцыйных пратэстаў у Маскве.

«Мы – адна з найбуйнейшых ядравых дзяржаваў. І такою застаемся. І гэта выклікае пэўныя асцярогі ў нашых партнёраў. І нас так пакачваюць, каб мы не забываліся, хто тут, на нашай планеце, гаспадар. І слухаліся, і адчувалі, што ў іх ёсць рычагі ўплыву на нас унутры нашай краіны», – заявіў прэм’ер-міністр Расеі Уладзімір Пуцін на сустрэчы з сябрамі партыі «Единая Россия».

Ён падкрэсліў, што калі замежнікі ўкладаюць грошы ў гуманітарныя праграмы – гэта «нармальна». У гэтым жа выпадку, паводле Пуціна, гаворка ідзе пра фінансаванне палітычнай дзейнасці ўнутры краіны. «Асабліва нельга дапусціць улівання замежных грошай у выбарчыя працэсы», – заявіў прэм’ер.

Акцыі пратэсту апазіцыі супраць вынікаў парламенцкіх выбараў, на якіх перамагла створаная Пуціным партыя «Единая Россия», прайшлі ў Маскве і Санкт-Пецярбурзе. Адбыліся сутычкі з паліцыяй, затрымалі сотні чалавек.

belsat.eu
https://youtu.be/4c9JlkO7rks

Глядзі таксама
Каментары