Тымаці Гартан Эш: Беларусы – на лініі фронту


Як змяніўся свет у выніку распаду СССР? Да чаго прывялі гэтыя змены, і якое месца ў іх займае Беларусь? Прафесар Тымаці Гартан Эш даў у Оксфардзе эксклюзіўнае інтэрв’ю карэспандэнту тэлеканалу «Белсат» Алесю Сілічу.

«Шмат з таго, што адбылося ў той час, ніхто не прадбачыў. І, адзначу, тыя падзеі мелі прынамсі два вынікі. Першы – гэта з’яўленне новага тыпу рэвалюцыі: рэвалюцыі безгвалтоўнай. Мадэль рэвалюцыі 1991 года фактычна прыйшла на змену мадэлі 1789 года, – гаворыць Тымаці Гартан Эш. – Другі вынік распаду СССР – паўстанне ў сучаснай геапалітыцы імперыі новага стылю. Такая імперыя сёння – Еўрапейскі Звяз, які канкуруе з рэшткамі новай Расейскай імперыі. А вы, жыхары Беларусі, фактычна трапілі на «лінію фронту» гэтага спаборніцтва».

Тымаці Гартан Эш – прафесар, брытанскі гісторык, дырэктар Цэнтру еўрапейскіх даследаванняў Оксфардскага ўніверсітэту. Аўтар шматлікіх кніг і публікацыяў пра гісторыю і сучасную палітычную сітуацыю ў краінах Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Спецыялізуецца ў тэматыцы камуністычных дыктатураў, негвалтоўных рэвалюцыяў 1989 г. і трансфармацыі дзяржаваў Усходняга блоку ў дзяржавы Еўразвязу.

Поўную версію гутаркі глядзіце на «Белсаце» ў праграме «ПраСвет» 9 снежня а 21:25. Пасля эфіру праграма будзе даступная он-лайн на сайце тэлеканалу.

belsat.eu

Стужка навінаў