Арышты незадаволеных у Расеі


https://youtu.be/4NfDIAf5mGc
Расейская паліцыя затрымала каля 60 чалавек у выніку ўчорашняй акцыі пратэсту ў цэнтры Санкт-Пецярбургу. Затрыманым паабяцалі выпісаць штрафы і адпусціць дадому, калі яны прызнаюць сваю віну. У іншым выпадку ім пагражае 15 дзён арышту.

Удзельнікі акцыі выказвалі сваё незадавальненне з вынікаў нядаўніх парламенцкіх выбараў. Ім інкрымінуюцца непадпарадкаванне законным патрабаванням супрацоўнікаў паліцыі ды ўдзел у несанкцыянаваным мітынгу.

Падобныя акцыі пратэсту прайшлі ў Маскве. Там сярод затрыманых аказаліся і вядомыя расейскія палітыкі: Барыс Нямцоў, Сяргей Мітрохін і Эдуард Лімонаў. Усіх іх ужо выпусцілі з пастарункаў.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары