Кадыраў пахваліў метады Лукашэнкі


Кіраўнік Чэчэніі выказаў сваё меркаванне наконт пратэстаў у Маскве супраць фальсіфікацыяў парламенцкіх выбараў.

Паводле Рамзана Кадырава, захады ўладаў расейскай сталіцы супраць дэманстрантаў былі недастатковыя.

“Калі б яны былі ў Чэчэніі – стралялі б з танкаў! Не толькі б там дубінкі выкарыстоўвалі, стралялі б з танкаў і з гаўбіцаў. Я ўвогуле не разумею такой палітыкі. Лукашэнка правільна зрабіў. Хоча парадку, то і выгнаў усіх, разагнаў, пасадзіў і ўсё”, – гэтак ацаніў Кадыраў дзеянні беларускіх праваахоўнікаў падчас дэманстрацыі 19 снежня ў Менску.

belsat.eu

Стужка навінаў