Вучэнні пачаліся: Расея па трывозе падняла танкавую армію для перакідання ў Беларусь


У межах вучэнняў «Захад-2017» падраздзяленні 1-й танкавай арміі Заходняй вайсковай акругі (ЗВА) РФ здзяйсняюць марш на палігоны ў Беларусь.

Пра гэта паведамляе прэс-служба ЗВА.

Відэа Мінабароны РФ

Паводле задумы вучэнняў «Захад-2017» была атрыманая аператыўная інфармацыя пра выяўленне на тэрыторыі аднаго з раёнаў Саюзнай дзяржавы незаконнага ўзброенага фармавання.

Камандаванне Заходняй ваеннай акругі прыняло рашэнне аб ўздыме па трывозе асабістага складу асобнай танкавай брыгады 1-й гвардзейскай танкавай арміі, якая базуецца ў Падмаскоўі.

Асабісты склад танкавага злучэння са штатным узбраеннем і тэхнікай здзейсніў марш на чыгуначную станцыю пагрузкі, пасля чаго воінскім эшалонам на працягу сутак будзе перакінуты ў раён правядзення вучэння на тэрыторыю Беларусі.

У ходзе вучэнняў расейскія танкісты сумесна з беларускімі калегамі адпрацуюць пытанні ўзаемадзеяння і ўсебаковага забеспячэння войскаў, сучасныя падыходы баявога выкарыстання падраздзяленняў пры вядзенні барацьбы з незаконнымі ўзброенымі фармаваннямі і дыверсійна-разведвальнымі групамі праціўніка.

Вучэнне будзе праводзіцца ў два этапы з 14 па 20 верасня на тэрыторыі двух краінаў пад агульным кіраўніцтвам начальнікаў генеральных штабоў узброеных сіл Расеі ды Беларусі.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў