Павел Шаўчук у “Гарачым каментары”




Нацыянал-бальшавікі зладзілі акцыю супраць ангажаваных ды неаб’ектыўных рэпартажаў дзяржаўнага тэлебачання. З заклікам “Хопіць!” яны вылілі на дзверы будынку тэлевізіі вядро лапшы. Ды пакінулі ўлёткі з тэкстам: “Ежце самі сваю лапшу! Мы хочам атрымліваць праўдзівую інфармацыю!”. Белтэрадыёкампанія афіцыйна такой рэакцыі гледачоў не пракаментавала, аднак ужо сёння некалькіх нацыянал-бальшавікоў затрымалі. На іх склалі пратаколы за дробнае хуліганства.

“Калі я б рабіў такую акцыю, я б тыя дзверы, што сам будаваў, гноем абпэцкаў”, – гаворыць Павел Шаўчук, кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі ў 1990-я гады. Паводле яго, усім, хто ў тыя часы працаваў на тэлебачанні, сорамна за тое, што адбываецца на тэлевізіі цяпер.

Павел Шаўчук узгадвае, што на пачатку 1990-х тэлебачанне не мела ніякай тэхнікі: “Прыйшоў Лукашэнка, і Белтэлерадыёкампаніі адпусцілі такія шалёныя грошы, якія мне і прысніцца не маглі”. Аднак самую сучасную тэхніку далі ўзамен за тое, каб здымалі ды паказвалі ў тэлевізары толькі аднаго чалавека”.

belsat.eu

Стужка навінаў